Асаблівасці змянення прыметнікаў па родах ліках і склонах

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта

«Пачатковая школа г.п. Краснасельскі»

па тэме «Змяненне прыметнікаў па родах і ліках»

настаўнік пачатковых класаў

1 кваліфікацыйнай катэгорыі
Краснасельскі

2014
Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах і ліках.

Мэта:

  • арганізаваць дзейнасць вучняў па актуалізацыі і замацаванні ведаў і спосабаў дзейнасці па тэме “Змяненне прыметнікаў па родах і ліках”, у выніку чаго вучні будуць ведаць ад чаго залежыць род і лік прыметніка, умець вызначаць род і лік прыметнікаў;
  • садзейнічаць развіццю мовы, арфаграфічнай зоркасці і мыслення;
  • скласці ўмовы для фарміравання камунікатыўнай культуры.

Абсталяванне: падручнік, прэзентацыя, карткі.

  1. Арганізацыйны момант.

Празвінеў званок, пачынаецца ўрок.

Вочкі вашы бачаць, вушкі чуюць,

-Я жадаю вам, каб урок прайшоў паспяхова і ў добрым настроі.

  1. Паведамленне тэмы і задач урока.
  • Аб чым мы будзем весці гаворку сёння на уроку вы даведаецеся, калі адгадаеце загадку.

Я аздабляю нашу мову:

Даю прыметы розным словам.

Прадмет адрозніць ад прадмета.

— Сёння мы працягнем знаёмства з такой часцінай мовы як прыметнік.

— Што мы ўжо ведаем пра прыметнік?

Ведаю Не ведаю Хочу папрацаваць 1.Якая часціна мовы называецца прыметнікам? 2.Ад якога слова залежыць прыметнік у сказе? 3.Як вызначыць род, лік прыметнікаў? 4.Якія канчаткі маюць прыметнікі жаночага, мужчынскага, ніякага роду і прыметнікі множнага ліку?

(Дзеці самастойна запаўняюць таблічкі ставяць “+” ці “-” у адпаведных графах.)

  • Задачы мы звамі вызначылі, а цяпер у добры шлях.
  1. Арфаграфічная размінка.
  • Знайдзіце і выпраўце памылкі ў тэксце. Падкрэсліце прыметнікі.

(Прылажэнне 1,картка №2)

(Дзеці выконваюць заданне ў групах, затым прэзэнтуюць свая працу.)

  • Якую ролю выконваюць прыметнікі ўсказе?
  1. Чыстапісанне.

Р р Рр ра Ро Ру ры Рм рл

-Падабраць аднакарэнныя прыметнікі.

-Скласці сказ са словам Радзіма.

  1. Аднаўленне вядомага і тлумачэнне новага матэрыялу.

— Як вы лічыце прыметнік – гэта змяняемая часціна мовы ці не? (Змяняемая)

— Па чым змяняюцца прыметнікі? (Па родах і ліках)

-А зараз давайце дакажам, што гэта так?

Дзеці атрымліваюць карткі, дзе запісаны прыметнікі, ім трэба вызначыць да яго рода ён адносіцца, заняць адпаведны вугал і патлумачыць, як яны вызначалі род. У чацвёртым вуглу збіраецца група дзяцей, якія не змаглі вызначыць род прыметніка.( Прылажэнне 1, картка № 3)

Прыметнікі змяняюцца па ліках. Прыметнікі адзіночнага ліку змяняюцца па родах, каб вызначыць іх род трэба вызначыць род назаўніка, ад якога залежыць прыметнік. Запаўняецца табліца канчаткаў прыметнікаў у розных родах і ліках.

  1. Слоўнікавая работа.

-Настаўнік дыктуе дзецям слоўнікавыя словы, а вучні запісываюць іх разам з падыходзячым па сэнсу прыметнікамі, вызначыюць род.

-Воблака, лесвіца, секунда, балерына, берэт, фламастар, паліто, дэлегацыя, калектыў, паштальён.

  1. Праца па падручніку.

-Вучні выконваюць пр.№7 – па варыянтам.

1 варыянт – выпісывае словазлучэнніз прыметнікамі мужчынскага роду;

2 варыянт — выпісывае словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду;

3 варыянт — выпісывае словазлучэнні з прыметнікамі ніякага роду.

Узаемаправерка па эталону.

Пр.№ 10 – вучні выконваюць каментыравана. Ставяць назоўнікі разам з прыметнікамі ў множным ліку, вызначаюць канчаткі.

  1. Замацаванне.

Самастойная рознаўзроўневая работа.( Прылажэнне 1,картка № 4)

  1. Пр. № 9 – дапішыце канчаткі прыметнікаў, абазначце іх род.
  2. Дапоўніце тэкст падыходзячымі па сэнсу прыметнікамі, вызначце іх род і лік.

Дзень быў______. ___________ветрык зусім сціх. Настала ________ цішыня. ________ хмара закрыла сонца. Здалёк пачуўся_______ гром. Пасыпаліся ________ кроплі дажджу.

  1. З дадзеных слоў складзіце і запішыце сказы. Абазначце род і лік прыметнікаў.

А) Дзень, сонца, ветрык, рака.

Б) Ясны, летняе, цёплы, празрыстая.

В) Стаяў, клікала, павяваў,прыпякала.

1 і 3 заданне вучні правяраюць самастойна па слайду, 2 заданне правярае настаўнік.

  1. Вынікі
  • Вучні звяртаюцца да табліцы “Інсэрт”, якую яны запоўнілі ў пачатку ўрока. І аналізіруюць атрыманыя веды на ўроку. Робяць вывад ці ліквідаваны прабелы у ведах.
  1. Рэфлексія.
  • Дапоўніце сказы прыметнікамі.
  • Урок быў…….
  • Веды ў мяне……..
  • Настрой …….
  1. Дамашняе заданне.

Пр.№13

источник

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

1. Паказаць сувязь назоўніка з прыметнікам у родзе;

2. Вучыць знаходзіць спалучэнне прыметніка з назоўнікам і вызначаць род прыметніка, вызначаць канчаткі назоўніка і прыметніка;

3. Развіваць фанематычны слых, маўленне, памяць, выхоўваць пачуццё замілавання роднай прыродай.

ІІ. Праверка дамашняга задання (практ. 145)

— Прачытайце прыказкі. Як вы разумееце іх сэнс?

— Якія пары слоў вы выпісалі? Якая гэта часціна мовы?

— Да якога назоўніка адносіцца кожны прыметнік. Якога роду гэты назоўнік?

— З кожнай парай прыметнікаў прыдумайце сказ.

— Прачытайце назоўнікі. Вызначце іх род, запішыце. Далучыце да кожнага назоўніка прыметнік снежны. Дапішыце прыметнік побач з назоўнікам.

— Якога роду могуць быць прыметнікі?

— Прыметнікі змяняюцца па родах. Каб даведацца пра род прыметніка, трэба вызначыць род назоўніка, ад якога залежыць гэты прыметнік. Такога роду будзе і прыметнік.

— Пафантазіруйце, што з ёю здарылася?

— Знайдзіце спалучэнне назоўніка з прыметнікам.

— Вызначце род назоўніка баба. Якога роду прыметнік, які з ім звязаны? Назавіце род прыметніка снежная.

Вызначце канчаткі назоўніка і прыметніка.

— Прачытайце і адкажыце на пытанні.

— Вызначце род назоўнікаў. Якога роду прыметнікі, якія з імі звязаны? Назавіце род прыметнікаў. Вызначце канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў. Са спалучэннямі слоў складзіце сказы, запішыце іх пад дыктоўку. Пазначце род прыметнікаў і назоўнікаў.

— Прачытайце верш. Пра каго ў ім гаворыцца. Знайдзіце словы з ласкавым адценнем значэння.

— Выпішыце прыметнікі з назоўнікамі, ад якіх яны залежаць. Да прыметнікаў пастаўце пытанні. Вызначце род назоўнікаў і прыметнікаў.

— Прачытайце, змяняючы прыметнікі як патрабуе сэнс. Пра якія прыметы вясны гаворыцца ў тэксце? Вызначце з дапамогай слоўніка значэнні слоў бразгае, скараецца, наўздагон, пяшчотны. 3 чым параўноўваецца звон ручайкоў? Адкуль ляцяць вятры? Што яны нясуць? Куды адступае зіма?

— Знайдзіце спалучэнні прыметнікаў з назоўнікамі. Вызначце род.

— Спішыце першыя два сказы. Вызначце род назоўнікаў і прыметнікаў.

Практ. 154 (сказы 3, 4, 5). Вызначце род назоўнікаў і прыметнікаў.

— Ад чаго залежыць род прыметніка?

— Як вызначыць род прыметніка?

Ўрокі ў пачатковай школе. Распрацоўкі тут!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий Я ценю ваше мнение!

источник

План-канспект. Беларуская мова. 3 клас ШБМН. Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах.

Мэты: замацоўваць уменне вызначаць род прыметнікаў, граматычна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў, правільна ўжываць іх у мове; ствараць умовы для развіцця навыкаў узаемакантролю і самакантролю; развіваць мову вучняў; выхоўваць любоў да роднага краю.

Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення.

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова” 3 клас; карта Рэспублікі Беларусь; магнітафон; карткі з заданнем; фотаздымкі горада Нясвіжа: парк, замак, возера; кветкі для рэфлексіі; каляровыя алоўкі.

1. Арганізацыйны момант.

— Добры дзень! Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.

2. Праверка дамашняга задання.

— Звернемся да вашага дамашняга задання. Усе зрабілі? Якія пытанні або складанасці узнікалі пры выкананні? (Выказванні вучняў.)

3. Уступная гутарка. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт і задач урока.

Гучыць музыка. Настаўнік чытае верш:

То ялінкі, то сасонкі
Падпіраюць небакрай…
Прыгажэйшае старонкі
Не знайсці, як не шукай.
Скачуць сонейка асколкі
Пасля дожджыку ў вадзе.
Весялейшае вясёлкі
Не пабачыш анідзе.
Пахне збожжа свежым хлебам.
Сыпле золата жніво.
Жаўрукі звіняць пад небам –
Славяць свету хараство.
На бярозе – белы бусел.
Пад бярозаю – ручай.
А завецца Беларуссю
Непаўторны родны край.

Прапануюцца карткі з прыметнікамі. Вучні выбіраюць адпаведныя карткі і прымацоўваюць іх на дошцы вакол карты Рэспублікі Беларусь.

Карткі са словамі: непаўторная, сінявокая, новы, прыгожая, ласкавае, багатая, азёрная, лясны, шчодрая, сіні, квітнеючая, казачны, загадкавае, лясная.

Вучні чытаюць словы, якія выбралі, і вызначаюць, да якой часціны мовы яны адносяцца.

— Уявіце, што стала б з мовай, каб прыметнікі на нейкі момант зніклі з ужывання? (Выказванні вучняў.)

— Каб наша мова была прыгожай і дакладнай, трэба прыметнікі вывучаць, ведаць іх граматычныя асаблівасці. На ўроку мы будзем замацоўваць веды аб прыметніках, вучыцца вызначаць іх род, правільна ўжываць у мове. Тэма нашага ўрока “Змяненне прыметнікаў па родах”.

4. Хвілінка чыстапісання.

— Адкрыйце, калі ласка, сшыткі і запішыце:

Беларус, беларускі, Беларусь

Белы бусел – сімвал Беларусі.

— Знайдзіце слова, якое напісана з вялікай літары, растлумачце правапіс. (Беларусь – геаграфічная назва, пішацца з вялікай літары.)

— Знайдзіце словы, якія з’яўляюцца прыметнікамі, вызначце іх род. (Белы, беларускі – прыметнікі мужчынскага роду, адказваюць на пытанне які?, і маюць канчатакі –ы і -і.)

5. Актуалізацыя ведаў. Тэст “Так – не”.

1. Прыметнікі адказваюць на пытанні хто? што?

2. Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3. У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4. Прыметнікі ў адзіночным і множным ліках змяняюцца па родах.

5. У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ая, -яя

6. У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ы, -і.

7. У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на пытанні якая? якое?

Узаемаправерка. (На дошцы адкрываюцца правільныя адказы.)

— А зараз абмяняйцеся карткамі, паглядзіце на дошку і праверце свайго суседа па парце.

1.– Прыметнікі адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?

2.+ Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3.+ У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4.– Прыметнікі ў адзіночным ліку змяняюцца па родах.

5.– У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі — ае, -яе.

6.+ У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -і, -ы.

7.– У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на патанне якая?

Старонка: 1 2

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

источник

План-канспект. Беларуская мова. 3 клас ШБМН. Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах.

Мэты: замацоўваць уменне вызначаць род прыметнікаў, граматычна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў, правільна ўжываць іх у мове; ствараць умовы для развіцця навыкаў узаемакантролю і самакантролю; развіваць мову вучняў; выхоўваць любоў да роднага краю.

Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення.

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова” 3 клас; карта Рэспублікі Беларусь; магнітафон; карткі з заданнем; фотаздымкі горада Нясвіжа: парк, замак, возера; кветкі для рэфлексіі; каляровыя алоўкі.

1. Арганізацыйны момант.

— Добры дзень! Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.

2. Праверка дамашняга задання.

— Звернемся да вашага дамашняга задання. Усе зрабілі? Якія пытанні або складанасці узнікалі пры выкананні? (Выказванні вучняў.)

3. Уступная гутарка. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт і задач урока.

Гучыць музыка. Настаўнік чытае верш:

То ялінкі, то сасонкі
Падпіраюць небакрай…
Прыгажэйшае старонкі
Не знайсці, як не шукай.
Скачуць сонейка асколкі
Пасля дожджыку ў вадзе.
Весялейшае вясёлкі
Не пабачыш анідзе.
Пахне збожжа свежым хлебам.
Сыпле золата жніво.
Жаўрукі звіняць пад небам –
Славяць свету хараство.
На бярозе – белы бусел.
Пад бярозаю – ручай.
А завецца Беларуссю
Непаўторны родны край.

Прапануюцца карткі з прыметнікамі. Вучні выбіраюць адпаведныя карткі і прымацоўваюць іх на дошцы вакол карты Рэспублікі Беларусь.

Карткі са словамі: непаўторная, сінявокая, новы, прыгожая, ласкавае, багатая, азёрная, лясны, шчодрая, сіні, квітнеючая, казачны, загадкавае, лясная.

Вучні чытаюць словы, якія выбралі, і вызначаюць, да якой часціны мовы яны адносяцца.

— Уявіце, што стала б з мовай, каб прыметнікі на нейкі момант зніклі з ужывання? (Выказванні вучняў.)

— Каб наша мова была прыгожай і дакладнай, трэба прыметнікі вывучаць, ведаць іх граматычныя асаблівасці. На ўроку мы будзем замацоўваць веды аб прыметніках, вучыцца вызначаць іх род, правільна ўжываць у мове. Тэма нашага ўрока “Змяненне прыметнікаў па родах”.

4. Хвілінка чыстапісання.

— Адкрыйце, калі ласка, сшыткі і запішыце:

Беларус, беларускі, Беларусь

Белы бусел – сімвал Беларусі.

— Знайдзіце слова, якое напісана з вялікай літары, растлумачце правапіс. (Беларусь – геаграфічная назва, пішацца з вялікай літары.)

— Знайдзіце словы, якія з’яўляюцца прыметнікамі, вызначце іх род. (Белы, беларускі – прыметнікі мужчынскага роду, адказваюць на пытанне які?, і маюць канчатакі –ы і -і.)

5. Актуалізацыя ведаў. Тэст “Так – не”.

1. Прыметнікі адказваюць на пытанні хто? што?

2. Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3. У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4. Прыметнікі ў адзіночным і множным ліках змяняюцца па родах.

5. У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ая, -яя

6. У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ы, -і.

7. У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на пытанні якая? якое?

Узаемаправерка. (На дошцы адкрываюцца правільныя адказы.)

— А зараз абмяняйцеся карткамі, паглядзіце на дошку і праверце свайго суседа па парце.

1.– Прыметнікі адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?

2.+ Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3.+ У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4.– Прыметнікі ў адзіночным ліку змяняюцца па родах.

5.– У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі — ае, -яе.

6.+ У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -і, -ы.

7.– У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на патанне якая?

Старонка: 1 2

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

источник

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

1. Паказаць сувязь назоўніка з прыметнікам у родзе;

2. Вучыць знаходзіць спалучэнне прыметніка з назоўнікам і вызначаць род прыметніка, вызначаць канчаткі назоўніка і прыметніка;

3. Развіваць фанематычны слых, маўленне, памяць, выхоўваць пачуццё замілавання роднай прыродай.

ІІ. Праверка дамашняга задання (практ. 145)

— Прачытайце прыказкі. Як вы разумееце іх сэнс?

— Якія пары слоў вы выпісалі? Якая гэта часціна мовы?

— Да якога назоўніка адносіцца кожны прыметнік. Якога роду гэты назоўнік?

— З кожнай парай прыметнікаў прыдумайце сказ.

— Прачытайце назоўнікі. Вызначце іх род, запішыце. Далучыце да кожнага назоўніка прыметнік снежны. Дапішыце прыметнік побач з назоўнікам.

— Якога роду могуць быць прыметнікі?

— Прыметнікі змяняюцца па родах. Каб даведацца пра род прыметніка, трэба вызначыць род назоўніка, ад якога залежыць гэты прыметнік. Такога роду будзе і прыметнік.

— Пафантазіруйце, што з ёю здарылася?

— Знайдзіце спалучэнне назоўніка з прыметнікам.

— Вызначце род назоўніка баба. Якога роду прыметнік, які з ім звязаны? Назавіце род прыметніка снежная.

Вызначце канчаткі назоўніка і прыметніка.

— Прачытайце і адкажыце на пытанні.

— Вызначце род назоўнікаў. Якога роду прыметнікі, якія з імі звязаны? Назавіце род прыметнікаў. Вызначце канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў. Са спалучэннямі слоў складзіце сказы, запішыце іх пад дыктоўку. Пазначце род прыметнікаў і назоўнікаў.

— Прачытайце верш. Пра каго ў ім гаворыцца. Знайдзіце словы з ласкавым адценнем значэння.

— Выпішыце прыметнікі з назоўнікамі, ад якіх яны залежаць. Да прыметнікаў пастаўце пытанні. Вызначце род назоўнікаў і прыметнікаў.

— Прачытайце, змяняючы прыметнікі як патрабуе сэнс. Пра якія прыметы вясны гаворыцца ў тэксце? Вызначце з дапамогай слоўніка значэнні слоў бразгае, скараецца, наўздагон, пяшчотны. 3 чым параўноўваецца звон ручайкоў? Адкуль ляцяць вятры? Што яны нясуць? Куды адступае зіма?

— Знайдзіце спалучэнні прыметнікаў з назоўнікамі. Вызначце род.

— Спішыце першыя два сказы. Вызначце род назоўнікаў і прыметнікаў.

Практ. 154 (сказы 3, 4, 5). Вызначце род назоўнікаў і прыметнікаў.

— Ад чаго залежыць род прыметніка?

— Як вызначыць род прыметніка?

Ўрокі ў пачатковай школе. Распрацоўкі тут!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий Я ценю ваше мнение!

источник

Білет 30 Прыметнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенна прыметнікаў.

Часціна мовы, якая называе статычную прыкмету або ўласцівасць рэаліі, абазначанай назоўнікам, і мае залежныя ад яго граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Пры гэтым з семантычнага пункту гледжання абазначаная прыметнікам прыкмета не мае аб’ёму, але пры спалучэнні з назоўнікам аўтаматычна набывае яго. З улікам гэтых залежных ад назоўнікаў граматычных форм да прыметнікаў далучаюцца парадкавыя лічэбнікі, прыметнікавыя займеннікі, дзеепрыметнікі, якія першасна выступаюць у атрыбутыўнай функцыі, што сінтаксічна афармляецца дапасаваным азначэннем. Другаснай функцыяй прыметнікаў з’яўляецца іх выступленне ў ролі прэдыкатыва, своеасаблівага сінтаксічнага цэнтра выказвання, калі яны служаць састаўной часткай выказвання, часцей за ўсё ў творным склоне, прэдыкатыўныя канструкцыі з якімі пачалі актыўна ўжывацца яшчэ ў старабеларускай мове. Па сваіх лексіка-граматычных асаблівасцях прыметнікі падзяляюцца на якасныя і адносныя.

Якасныя прыметнікі выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, дапускаюць сваю лагічную інтэрпрэтацыю, матываванай адпаведнай якасцю прадметаў. Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы. Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных (параўн.: жалезны характар), і наадварот, якасныя прыметнікі ў адпаведных кантэкстах набываюць роль адносных (параўн.: чорны хлеб).

Вышэйшая ступень параўнання якасных прыметнікаў мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ейш (-эйш) і складаную (аналітычную), што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней). Простая форма найвышэйшай ступені ўтвараецца з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені, а складаная форма ўтвараецца аналітычным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў.

Якасныя прыметнікі могуць выступаць у поўнай і кароткай форме, але кароткія формы ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца малаўжывальнымі; яны не скланяюцца як раней і амаль паўсюдна выцеснены поўнымі формамі. Кароткія прыметнікі пры сваім выкарыстанні выступаюць пераважна ў ролі прэдыкатываў, выражаюць не пастаянныя, а часовыя прыкметы, знаходзяць прымяненне ў некаторых паэтычных творах, ва ўстойлівых выразах, практычна не ўжываюцца як азначэнні ў іншых відах маўленчай дзейнасці. Для якасных прыметнікаў уласціва антанімія.

Займеннікавыя прыметнікі (параўн.: мой, твой, наш, гэты, які, усякі і інш.), гэтаксама як і субстантыўныя займеннікі (параўн.: я, мы, хто, нішто і інш.), выконваюць аднолькавую функцыянальную ролю, выступаюць у якасці замяшчальнікаў знамянальных слоў, аднак розняцца паміж сабой тым, што граматычныя катэгорыі першых (займеннікавых прыметнікаў) вызначаюцца тымі назоўнікамі, з якімі яны спалучаюцца; а ў другіх (субстантыўных займеннікаў) праяўляюцца самастойна. Сярод займеннікавых прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя (параўн.: мой, наш, ваш і інш.), указальныя (параўн.: гэты, той, такі і інш.), азначальныя (параўн.: кожны, увесь, іншы і г.д.), пытальна-адносныя (параўн.: чый, які, каторы і інш.), няпэўныя (параўн.: абы-чый, які-небудзь, чый-небудзь і інш.), адмоўныя (параўн.: нічый, ніякі і інш.). Дадзеныя займеннікавыя прыметнікі спалучаюцца ў родзе, ліку, склоне з адпаведнымі назоўнікамі.

Сярод прыметнікаў ёсць група нязменных слоў, якія не скланяюцца, не змяняюцца па родах і ліках, маюць ва ўсіх выпадках свайго ўжывання нулявы канчатак. Звычайна нязменныя прыметнікіі з’яўляюцца запазычанымі словамі, выступаюць у сінтаксічнай функцыі азначэнняў, але ў адрозненне ад уласнабеларускіх і засвоеных запазычаных прыметнікаў займаюць у словазлучэнні постпазіцыйнае месца (параўн.: колер хакі). Арганічна засвоеныя беларускай мовай запазычаныя словы падобнага тыпу могуць набываць поўную форму прыметнікаў і граматычна змяняцца як і яны (параўн.: тканіна колеру бардо і бардовая тканіна).

Пераважная большасць прыметнікаў скланяецца па прыведзенаму вышэй ад’ектыўнаму тыпу субстантываваных прыметнікаў, але прыналежныя прыметнікі змяняюцца па змешанаму тыпу скланення. У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду – нулявы канчатак, жаночага роду – канчатак , ніякага роду не пад націскам , а пад націскам . У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду пры спалучэнні з неадушаўлёнымі назоўнікамі маюць кароткую форму, як і ў назоўным склоне, а прыналежныя прыметнікі жаночага роду маюць кароткую форму з канчаткам . Прыналежныя прыметнікі множнага ліку ўсіх родаў у назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму з канчаткам . Ва ўсіх астатніх склонах канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі прыметнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення.

источник

Володимеръ же възвратися въ Кыевъ с побѣдою и съ славою великою (Лаўрэнцьеўскі летапіс. ХІІ ст.). А еще юна еси возрастом, не можеши понести тяготы мнишескаго жития (Жыціе Ефрасінні Полацкай. Спіс ХV ст.). Шуба кунья адамашкаю чорною крыта с пугвицами (Літоўская метрыка).

Алегаў, блізкай, бярозавыя, вільготнаму, вінавата, віннай, вузкіх, гатовы, гатоў, гнілых, горшы, дзіўнага, добрае, дубовым, калючыя, кепскім, лютымі, мудрая, навейшага, новага, павінен, разумнае, ранішні, смелых, таварыскім, худыя, цэлай, чэснага, шчодраму.

Узор: позняга – сучасная поўная форма якаснага прыметніка адзіночнага ліку, мужчынскага (ніякага) роду, роднага склону; паходзіць ад старабеларускагапоздъного(поўная форма роднага склону, адзіночнага ліку, мужчынскага (ніякага) роду). Апошняя ўтворана шляхам далучэння да кароткай формы прыметніка ў родным склонепоздънанеасабовага займенніка мяккай разнавіднасціего(адзіночнага ліку, мужчынскага (ніякага) роду, роднага склону):поздъна + его.

Велми великий зверь, велми грозный громъ, лепъшый пѣкарь, милшой и зычливошый учитель, наибольшае королевство, наменъшая служебница.

Узор: наиближейший (друг)– сучасная форма найбліжэйшы (сябар); простая форма найвышэйшай ступені параўнання якаснага прыметніка близкий, абазначае гранічную (самую высокую) ступень праяўлення якасці.

5. Праскланяць у адзіночным і множным ліку стара­беларускія прыметнікі бацькаў, матчына, сястрын. Лічэбнік

Як асобная часціна мовы лічэбнік у старажытнасці не існаваў. Але шырока ўжываліся словы з лікавым значэннем, якія набліжаліся да назоўнікаў ці прыметнікаў.

Колькасны лічэбнікадзін у старажытнасці меў тры родавыя формыодинъ, одьна, одьноі скланяўся так, як займеннікі цвёрдай разнавіднасці.

Колькасныя лічэбнікідва, дзвеў спалучэнні з назоўнікамі і іншымі словамі выражалі катэгорыю парнасці. Яны скланяліся толькі ў парным ліку наступным чынам:

У сучаснай беларускай мове з назоўнікамі ніякага роду стала спалучацца форма мужчынскага роду два (два вядры).

Лічэбнікі абодва, абедзве, якія таксама маюць родавыя адрозненні, па сваім паходжанні складаныя:оба+дъва – абодва; обѣ+дъвѣ – абедзве.

Лічэбнікі тры, чатырыскланяліся толькі ў множным ліку:

трие, четыре (мужчынскі род)

три, четыри (жаночы і ніякі род)

трии, трьхъ, четыръ, четырьхъ

У сучаснай беларускай мове захавалася толькі былая форма жаночага і ніякага роду з пэўнымі фанетычнымі зменамі. У творным склоне форма на —маразвілася пад уплывам формы былога парнага ліку лічэбнікадва (дзве).

Лічэбнікі ад пяцідадзевяці скланяліся, як назоўнікі былога чацвёртага тыпу скланення (напрыклад,кость)у адзіночным ліку:

Яны цалкам захавалі склонавыя канчаткі ў сучаснай бела­рускай мове. Лічэбнік дзесяцьне мае катэгорыі ліку, а раней змяняўся ў адзіночным, множным і парным ліках, як назоўнікі былога пятага тыпу скланення (напрыклад,камень, ячмень):

Лічэбнікі ад адзінаццаці дадзевятнаццаціскладаныя. Яны ўтварыліся ад назваўадзінак,прыназоўніканаі лічэбнікадзесяцьу месным склоне адзіночнага (множнага) ліку:одинъ+на+десяте (месны склон адзіночнага ліку),дъва+на+десятеі г. д. Яны захавалі асаблівасці скланення лічэбнікаў адпяці дадзесяці.

Лічэбнікі дваццаць, трыццацьтаксама складаныя, толькі першы з іх паходзіць са спалучэннядъва (былая форма парнага ліку) +десяти (былая форма назоўнага склону парнага ліку), а другі – са спалучэннятри(былая форма жаночага і ніякага роду назоўнага склону) +десяте(былая форма назоўнага склону множнага ліку). Лічэбнікідваццаць, трыццацьскланяюцца, як лічэбнікі адпяці дадзесяці.

Лічэбнік сорак– былы назоўнік другога тыпу скланення з асновай на (-jŏ), які скланяўся ў адзіночным, множным і парным ліках. Зараз лічэбнік ужываецца толькі ў дзвюх формах: сорак, сарака.Гэта ж уласціва і лічэбнікусто.

Лічэбнікі ад пяцідзесяці да васьмідзесяці таксама складаныя. Яны складаюцца з назваў адзінак і слова дзесяць у форме роднага склону множнага ліку: пять + десятъ – пяцьдзясят, шесть + де­сятъ – шэсцьдзясят і г. д. Згаданыя лічэбнікі не маюць роду і ліку, яны скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення ў адзіночным ліку.

Лічэбнік дзевяноста, як лічаць некаторыя даследчыкі мовы, – змененае спалучэнне девять десятъ. У сучаснай беларускай мове ён не скланяецца.

Лічэбнік дзвесцепаходзіць са спалучэннядъвѣ сътѣ.

Лічэбнікі трыста, чатырыстаскладаныя; яны паходзяць са спалучэнняў, першая частка якіхтры, чатыры(назоўны склон) раней спалучалася з назоўнікамі множнага ліку:три съта, четыри съта, дзесъта – форма назоўнага склону множнага ліку.

Складаныя лічэбнікі пяцьсот – дзевяцьсотструктурна не адрозніваюцца ад лічэбнікаў адпяцідзесяці да васьмідзесяці. Частка —соту іх – форма роднага склону множнага ліку словасто: пять сътъ – пяцьсот, осмь сътъ – восемсоті г. д.

Лічэбнікі паўтара, паўтарыпаходзяць са спалучэнняўпол + вътора(родны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду словавъторъ), пол + въторы(родны склон адзіночнага ліку жаночага роду словавъторъ).

Параўнальна рэдкія ў старабеларускай мове парадкавыя лічэбнікіўтварыліся ад адпаведных ім колькасных. Выключэнне складаюць лічэбнікіпершы, другі, утвораныя не ад лічэбнікаўадзін, два.Парадкавы лічэбнікпершыпаходзіць ад былога прыметніка вышэйшай ступені параўнанняпьрвьшьjь. У агульна­славянскай мове са значэннемдругііснавалі словыдругъ (кароткая форма) ідругъjь (поўная форма),въторъ івторъи.У сучаснай беларускай мове замацавалася форма другі,у рускай –второй.

Такім чынам, старажытныя словы з лікавым значэннем істотна адрозніваліся ад сучасных лічэбнікаў як лексічным значэннем, так і граматычнымі асаблівасцямі.

источник

«Тэма: Скланенне прыметнікаў у множным ліку Мэты:- пашырыць веды пра прыметнік як часціну мовы;пазнаёміць з асаблівасцямі скланення прыметнікаў у . »

Тэма: Скланенне прыметнікаў у множным ліку

Мэты:- пашырыць веды пра прыметнік як часціну мовы;пазнаёміць з асаблівасцямі скланення прыметнікаў у множным ліку; практыкаваць у напісанні склонавых канчаткаў прыметнікаў;

садзейнічаць фарміраванню арфаграфічнай пільнасці, развіццю мовы і творчага мыслення;

стварыць умовы для выхавання ў вучняў любві да роднага краю.

Абсталяванне: карткі з заданнямі для работы ў парах і групах, запіс музыкі для фізкультхвілінкі, прэзентацыя.

1.Арганізацыйны момант. Матывацыя.

Вучань чытае верш на памяць каля дошкі.(клас стаіць)

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Старажытная. Ты самая славянская.

Вобразная, вольная, пявучая.

Прывітанне табе, Мова беларуская мая.

-Дзеці, вы так дружна прывіталіся з беларускай мовай, а скажыце:

-Чаму му павінны вывучаць беларускую мову?

-кожны народ павінен ведаць сваю мову)

( каб правільна гаварыць; каб чытаць і пісаць на роднай мове; каб выказваць свае думкі).

Дзеці, мы з вамі подарожнічаем па краіне “ Часціны мовы” і зараз знаходзімся ў княстве “ Прыметнік” Сёння на ўроку мы папоўнім свае веды новымі звесткамі пра прыметнік. Аднак перад тым, як пазнаць новае, трэба паўтарыць тое, што мы ўжо ведаем. Для гэтага выканаем тэст, які ляжыць на вашых партах. Будзьце ўважлівымі.

Праверка. А зараз праверым выкананне вашага тэста. Да дошкі, па аднаму зачытваеце пытанні і даяце адказ, а клас правярае.(Слайд)

Самаацэнка : Ацаніце сваю работу.

Я згодна з вашай ацэнкай. За выкананне задання вы атрымоўваеце …

Арфаграфічная размінка. Хвілінка чыстапісання.

Давайце ўзгадаем дэвіз нашага урока: “ Пазнавай новае! Пішы без памылак!”(Слайд)

Адкрыйце сшыткі і запішыце дату.

А чаго мы пажадаем адзін аднаму сёння на ўроку?. Я Вам таксама жадаю быць уважлівымі і актыўнымі.

А зараз звярніце ўвагу на дошку і нагадайце, якія злучэнні вы ведаеце. БесьрулаБеларусь Прапісваем гэтыя злучэнні ўвесь радок, упрыгожваем свае сшыткі.

Складзіце з гэтых злучэнняў слова. З якой літары мы пішам гэта слова і чаму?

Колькі складоў у гэтым слове? Колькі гукаў? Колькі літар?

Дайце характарыстыку першага гука.

А як мы яшчэ называем нашу краіну?(Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына) (Слайд)

А зараз звярніце ўвагу на дошку і паслухайце наступныя радкі:

Неба чыстае і глыбокаеСлайд

Растлумачце напісанне прапушчаных літар.

Якой часцінай мовы з’яўляюцца словы, у якіх прапушчаны літары? (Прыметнік)

Якую ролю выконваюць прыметнікі ў беларускай мове? (Яны ўпрыгожваюць нашу мову, робяць яе больш дакладнай, якаснай, выразнай.)

4.Паведамленне тэмы і мэты ўрока. Тлумачэнне новага матэрыялу.

— Я ўпэўнілася, што вы ўжо многа ведаеце пра прыметнік. А сёння мы пазнаёмімся з асаблівасцямі скланення прыметнікаў у множным ліку, навучымся вызначаць склон прыметнікаў. Тэма нашага ўрока: “Скланенне прыметнікаў у множным ліку”. (Слайд)

Запісваем сказ пад дыктоўку:

Магілёў славіцца працавітымі, прыветлівымі і беражлівымі гараджанамі. Запішыце сказ ў сшыткі, знайдзіце і падкрэсліце прыметнікі, вызначце іх лік і род.

А ці атрымалася ў вас вызначыць род?

Не атрымалася. Высвятліць чаму, нам дапаможа падручнік. Старонка 29, прачытайце самастойна правіла. (паўторна чытаюць услых)

Зараз праверым вашу ўважлівасць.Я буду зачытваць вам словазлучэнні,

калі ў прыметніку немагчыма вызначыць род, вы пляскаеце ў далоні, калі можна – сядзіце моўчкі. (Вясёлы дзянёк, дарагія госці, блакітнае неба, вясёлыя жыхары, глыбокія рэкі.)

Малайцы. Прадоўжым працаваць са сказам. Лік вызначылі, род – не атрымалася, а што яшчэ можна вызначыць у прыметніках? ( Склон)

Паўторым, якія склоны вы ведаеце?

5. Гімнастыка для вачэй. (Слайд)

А зараз я прапаную вам пабыць у ролі даследчыкаў. Даследванне патрабуе вялікай увагі. І перад гэтай дзейнасцю няхай адпачнуць вашы вочкі. Прасачыце вочкамі.

— Зараз вам трэба паспрабаваць у парах праскланяць прыметнікі ў множным ліку і вызначыць іх канчаткі.

-Вынік: прыметнікі М. р., Ж. р. і Н. р. у адзіночным ліку пры змяненні на множны лік маюць аднолькавыя кончаткі.

-Мы яшчэ раз удасканаліліся, у тым што ў множным ліку нельга вызначыць род прыметнікаў.

-Мы так добра з вамі працуем, а зараз крышачку адпачнём і будзем працягваць падарожжа па нашай краіне.

— Разам добра не толькі адпачываць, але і працаваць. Папрацуем у групах. Памятайце, што ў групах мы працуем разам і дружна.

Самы старажытны горад – Полацк. Упершыню ён упамінаецца на старонках летапісу “Аповесць (мінулы)______________ гадоў” у 862 годзе. Ён размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна ў тым месцы, дзе ў яе ўпадае рака Палата. Ад рэчкі Палаты атрымалі назву першыя (славянскі)_______________ жыхары гэтых зямель – палачане.Полацк часта наведвалі (замежны) __________ купцы. Яны прадавалі (неабходны)____________тавары і куплялі тое, што выраблялі (працавіты)______________ палачане. (Полацкі) _____________ гандляры таксама былі вядомы за межамі свайго горада. Так слава аб Полацку разнеслася па ўсім свеце.

Згодна з паданнем, Магілёў быў заснаваны ў 1267 годзе. Людская памяць данесла да нас (цікавы)____________ паданні. У (даўнія) ___________ часы там, дзе стаіць цяперашні Магілёў, шумелі (векавы) ____________ дрэвы. Тут жыў разбойнік Машэка, які забіў князя, каб забраць сваю каханую. Але дзяўчына прывыкла да (дарагі) _________ рэчаў і багатага жыцця ў князя. І калі Машэка заснуў, забіла яго. (Верны)______________ сябры – разбойнікі пахавалі Машэку, а курган назвалі “Магілай льва”. Так адну з прыбярэжных гор (цяперашні) ___________ магілёўцы называюць Машэкаўкай.

У самым цэнтры Беларусі знаходзіцца сталіца нашай дзяржавы — горад Мінск, які быў прыкладна заснаваны ў 1067 годзе. А адкуль жа наша сталіца ўзяла назву? Наконт гэтага ёсць (розны) _____________ меркаванні. Згодна з адным з іх, (заезджы) ____________ купцы мянялі тут (розны) ___________ тавары на (неабходны) _______________ вырабы (мясцовы)______________ майстроў. Таму пачатковая назва горада паходзіць ад слова “мена” — мяняць.

Праверка. Адзін вучань зачытвае, а дзеці на слайдзе правяраюць.

— А зараз мы працягнем размову аб нашай краіне, а дапаможа нам у гэтым практыкаванне 51 на старонцы 30.

— Прачытайце заданне да практыкавання.(чытае вучань)

— Чытаем першы сказ, змяняючы прыметнікі ў дужках, вызначыце склон прыметнікаў. ( першы абзац разбіраем вусна)

— А другі абзац вы выканаеце самастойна ў сшытках, вызначыце склон прыметнікаў і абазначце канчаткі. (Узаемаправерка. Настаўнік правярае некалькі сшыткаў.)

10. Кантроль і прымяненне ведаў на практыцы.

— Каб праверыць, як вы засвоілі тэму, я прапаную выканаць тэст. Абвядзіце ў кружок літару з правільным адказам.

1.Прыметнікі ў множным ліку маюць канчаткі?

2. Прыметнікі ў множным ліку па родах змяняюцца?

3. У месным склоне мн. ліку прыметнікі маюць канчаткі?

4. У творным склоне мн.л. прыметнікі маюць канчаткі?

-Якое слова атрымалася? ____________

— Вось сёння на ўроку вы і атрымалі новыя веды.

— аб якой часціне мовы гаварылі?

-Ці можна вызначыць род прыметнікаў у множным ліку?

— Дома вы яшчэ раз паўторыце правіла і замацуеце свае веды пра прыметнік, выканаўшы пр.52, на старонцы 31.( Вам трэба будзе вызначыць склон і род прыметнікаў)

-Адкрыйце дзённікі і запішыце. (Слайд)

— У заключэнні ўрока паглядзіце на слайд і зрабіце свій выбар. (Слайд)

З дапамогай сваіх тварыкаў пакажыце з якім настроем вы заканчваеце ўрок. Я таксама задаволена вашай работай.

-Вы сёння добра папрацавалі. (Слайд)

Жадаю вам, дзеці, і далей лагодна

Мовай народа валодаць свабодна.

І ў жыцці каб было вам лягчэй,

Мову сваю вывучайце хутчэй.

-Дзякуй вам за працу. Урок закончаны.

1. На якiя пытаннi адказваюць прыметнiкi:

2.Што абазначаюць прыметнiкi:

3.З якой часцiнай мовы звязаны прыметнiк:

б) па лiках, родах i склонах;

Вызнаачы склон прыметніка ў словазлучэнні на сінім моры

У якім склоне прыметнікі мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі ому, аму, яму

Адзіночны лік: беларускі прыгожы горад

Множны лік ____________________________________________

Адзіночны лік: вялікая вольная дзяржава

Множны лік ____________________________________________

Адзіночны лік: глыбокае чыстае возера

Множны лік ____________________________________________

«Приложение № 1 к приказу ФНС России от 21 марта 2017 г. № ММВ-7-20/229@ Дополнительные реквизиты фискальных документов I. Общие положения 1. Настоящий Документ определяет дополнительные реквизиты фискальных документов, об. »

«ВЪПРОСИ И ОТГОВОРИ ПО ПРОЦЕДУРА BG161PO003-1.1.07 „ВНЕДРЯВАНЕ НА ИНОВАЦИИ В ПРЕДПРИЯТИЯТА” ВЪПРОС № 23) Здравейте, Приложено ви изпращам въпроси по схемата.Въпроси във връзка с процедура BG161PO003-1.1.07 – Внедряване на иновации в предприятията:1.Във връзка с даденото определение за ин. »

«Г.Е. Давыдов, д.э.н., профессор, Главный редактор ж-ла «Бюллетень транспортной информации» Независимые перевозчики грузов на инфраструктуре ОАО «РЖД»: с чего начать?1. Законодательство РФ о деятельности незав. »

«Обзор обращений, содержащих благодарности в адрес руководства, подразделений и личного состава войск национальной гвардии Российской Федерации. Всего во II квартале 2017 г., в адрес руководства, подразделений и личного состава войск национальной гвардии Российской Федерации поступило 15 обращений. »

«ТУМОРИ НА ЩИТОВИДНАТА ЖЛЕЗА 7 въпрос Туморите на щитовидната жлеза произхождат од паренхима на жлезата и рядко от съединителната тъкан. Те се делят на злокачествени и доброкачествени, а всички тумори. »

«Календарь туристических событий Ярославской области на 2017-2018 гг. № Дата/время Место проведения Название мероприятия Количество участников Подробное описание мероприятия, организаторы, ссылка на Интернет-ресурс (если имеется. »

«Утверждаю» Директор ГБОУ РК РЦДЮТ Степанова Г.И. 11 января 2016 г.ПОЛОЖЕНИЕ о присвоении спортивных разрядов по виду спортивный туризм, званий «Юный турист России» и «Юный путешественник России» (для молодёжи д. »

2017 www.li.i-docx.ru — «Бесплатная электронная библиотека — различные ресурсы»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.

источник

Малышман