Алег лойка юнак быў з пад слоніма родам

Мне здаецца, што мой зямляк доктар філалагічных навук, прафесар Алег Лойка меў вялікае шчасце, што нарадзіўся ён у Слоніме на беразе ракі Шчара. Пра свой родны горад і пра Шчару ён напісаў тысячы радкоў:

Упершыню са сваім знакамітым земляком я сустрэўся ў Мінску на філфаку ў 1980 годзе. Я, як і многія мае аднакурснікі, запісаліся да яго ў літаратурнае аб’яднанне “Узлёт”. Не часта адбываліся пасяджанні літаб’яднання, але калі яны былі, то праходзілі даволі цікава, весела, актыўна. І Алег Антонавіч нас адразу запамінаў, ведаў і шанаваў.

Да мяне старастай літаб’яднання была паэтка-студэнтка Ала Канапелька. А потым, калі Ала скончыла філфак, Алег Лойка прызначыў мяне. Хлопцы нават жартавалі: “Слонімцы літаратуру хочуць узяць пад свой кантроль”. Іншыя называлі мяне вядомым лойкіным радком “Юнак быў з-пад Слоніма родам…”. Тым не менш, ніхто за гэта ў крыўдзе не быў. Літаб’яднанне актыўна працавала, а ў 1985 годзе “узлётаўцы” выдалі свой чарговы паэтычны зборнік “Вусны”.

Быў 1984 год. На філфаку сустрэў мяне Алег Антонавіч і кажа: “На наступным тыдні будзе пасяджэнне “Узлёту” напішы аб’яўку і вывесі на другім паверсе (мы тады вучыліся на Чырвонаармейскай вуліцы, 6). І я “выканаў” просьбу прафесара. Напісаў: “У такі дзень і час адбудзецца пасяджэння літаратурнага аб’яднання ”Узлёт”. Запрашаюцца паэты і празаікі, якія пішуць і думаюць па-беларуску”.

Вечарам да мяне ў пакой інтэрната прыбягае вахцёр і кажа, што прафесар Лойка тэлефануе і хоча тэрмінова са мной пагутарыць. Я бягу на першы паверх, падымаю трубку і чую голас Алега Антонавіча: “Сяргей, калі ты пісаў гэтую аб’яву, чым ты думаў — галавой ці іншым месцам?”. “Галавой!”, — адказваю. “Не думаю, што галавой, — сказаў прафесар і паклаў трубку. Нічога не зразумеўшы, я пайшоў у свой пакой. Толькі потым я даведаўся, што Алега Антонавіча па змесце аб’явы выклікалі ў дэканат ці ў рэктарат і зрабілі заўвагу. А ён папярэдзіў мяне. Бо ў тыя 1980-я гады радок “запрашаюцца паэты і празаікі, якія пішуць і думаюць па-беларуску” “пах” нацыяналізмам. У апошнія гады жыцця, калі Алег Лойка жыў у Слоніме, я яму прыгадаў гэты студэнцкі факт. Алег Антонавіч сказаў: “Ей Богу, Сяргей, не памятаю…”.

У 1982 годзе прафесар Лойка выдаў у Маскве ў серыі “ЖЗЛ” кнігу “Янка Купала”. Гэта была першая кніга напісаная беларусам пра беларуса і выдадзеная ў вядомай расійскай серыі, якую заснаваў Максім Горкі яшчэ ў 1933 годзе. Пасля выхаду кнігі, у актавай зале філфака БДУ адбылася яе прэзентацыя. Зала была паўнюткая студэнтамі і выкладчыкамі. Прафесар Сцяпан Александровіч выступіў з вострай крытыкай кнігі, усе астатнія выступоўцы яе хвалілі і віншавалі Алега Антонавіча. Пазней я запытаўся ў свайго земляка: а чаму ваш сябра і калега так крытычна аднёсся да выдання кнігі? Алег Лойка адказаў: “Сцяпан Хусейнавіч хацеў у Маскве выдаць адначасова кнігу і пра Якуба Коласа. Але Маскве тэкст той кнігі не спадабаўся. Вось ён і зазлаваў”.

Прадмову да кнігі Алега Лойкі напісаў Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Прадмова была невялікая, але важкая. У ёй Іван Пятровіч адзначыў, што “кніга ёсць, — гістарычна дакладная, праўдзівая, шчырая”.

Супраць выдання кнігі Алега Лойкі пра Янку Купалу ў Маскве была і пляменніца Янкі Купалы Ядзвіга Юліянаўна Раманоўская. Па словах Алега Лойкі, у 1981 годзе яна паехала ў Маскву, завітала ў выдавецтва “Молодая гвардия” і прасіла, каб не выдавалі кнігу Алега Лойкі пра Янку Купалу. “Лойка, — казала Раманоўская, — кулак, памешчык, у яго было шмат зямлі на Слонімшчыне. А цяпер ён з’яўляецца членам польскай “Салідарнасці”. Кнігу такога чалавека ў Маскве выдаваць нельга”. Але кніга выйшла. Наклад яе тады быў 150 тысяч экземпляраў. Тым не менш, купіць у Беларусі кнігу было немагчыма. Толькі праз 16 гадоў Алег Лойка мне яе падпісаў у Слоніме: “Майму земляку і філфакаўцу Сяргею Чыгрыну, што Купалаўскімі сцежкамі крочыць. Поспехаў і шчасця! Алег Лойка, .”.

источник

Да пачаткоўца Міколы Арочкі, у яго спробы пяра не адразу прыходзіла абуджаная нацыянальным жыццём вялікая мэта, без якой, як ён адчуў, няма сэнсу асабістага існавання. Шкодзіла толькі пакалечанасць культаўскім пострахам. Прыходзілася часам, як успамінае Мікалай Мікалаевіч, апусціўшы вочы, глытаць ганьбаванне жыццёва-дасведчаных дзядзькоў, якія чыталі, здаралася

Яго практыкаванні одапісу. Што казаць: грашыў на старэйшых гледзячы. Дый дзеля ўласнай перасцярогі, спазнаўшы першыя кіпці ліхога “варанка”. Штосьці прасачылася і ў рэспубліканскі друк. “Сорамна прыгадваць, — кажа Мікола Арочка, — але тыя вершаскладанні былі заўважаны”. І вучань Азярніцкай сярэдняй школы неспадзявана атрымлівае выклік у Мінск на Трэцюю рэспубліканскую нараду маладых пісьменнікаў. Гэта быў 1950-ты год.

Як усцешна і ўзрушальна было сустрэцца са славутым песняром Беларусі, жывым класікам Якубам Коласам (перад ім ужо быў грэх паэмнага пераймальніцтва!), чуць яго зычлівыя запавяданні, услухацца ў яго мякка-дрыготнае чытанне новых частак паэмы “На шляхах волі”, а на ростані — сумнаватае прызнанне наконт усё большай узроставай “цягі” зямлі.

У часе абмеркавання творчасці маладых Мікола Арочка дранцьвеў ад сораму, калі старонкі яго сшыткаў з вершаскладаннем перабіралі-перагортвалі Максім Танк, Алесь Бачыла, Анатоль Вялюгін, Аляксей Русецкі. Затое з якім досціпам ён услухоўваўся ў зычліва-крытычны разгляд набытку яго калег — Сцяпана Гаўрусёва, Пятруся Макаля, Віктара Шымука. Не кажучы пра разгляд досыць сталага плёну Сяргея Дзяргая, Аляксея Пысіна (паводле яго набытку прымалі ў члены Саюза пісьменнікаў, іншых — у кандыдаты). Ці думалася, што ў тое пераломнае дзесяцігоддзе Міколу прыдзецца ад многіх з іх чуць не толькі настаўніцкае спрыянне, але ўжо і супольна набываць новыя ўрокі ломкі старога ўкладу і творчага абнаўлення?

Аднаго не аднімеш — ужо з набытага: скарыстанай магчымасці засвойваць веды. Магчымасць сапраўды была шырока разнасцежанай: хто хацеў вучыцца, мог вучыцца, здолеў уздымацца па прыступках асветы. Праўда, завадатары гвалтоўнай калектывізацыі спахапіліся, кінуліся перапыняць маладзёвы запал, напор у навуку нявыдачай старшынскіх даведак і інш. Але гэта толькі падліва масла ў агонь: імкненне вырвацца з новай формы парабчанства, нібы з палону, стала неадольным, кроўна-жыццёвым у патрэбе.

Дзве вышыні на гэтым шляху былі здабыты асветніцкай напорыстасцю Міколы Арочкі: Беларускі Дзяржаўны універсітэт (1951-1956) і затым, ужо ў наступным дзесяцігоддзі — Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі Навук. Не справа толькі ў рэалізацыі навукова-літаратуразнаўчага патанцыялу: у абароне дысертацый, — кандыдацкай, прысвечанай Валянціну Таўлаю ў 1967 годзе, і доктарскай — пра беларускі паэмны эпас у 1980 годзе. Расхінулася з вышыні акадэмічнага Інстытута літаратуры далёкасяжная даследчыцкая аглядальнасць паэмна-эпічнай прасторы ў гістарычным часе. А разам з даследчыцкімі — адхінуліся зманлівыя магчымасці і спробы асабістага ўжывання ў паэму, у яе вякамі напрацаваны вопыт —дзеля сучаснага тварэння. Невыпадкова Міколу Арочку з яго распрацоўкамі эпічнай канцэпцыі паэмы было прапанавана распачаць усесаюзную дыскусію: “Паэма: крызіс ці адраджэнне?” (“Литературное обозрение”, 1973, № 5).

Зрэшты, ці мела б усё гэта шырокі рэзананс і выніковасць, калі б тады ў грамадскім жыцці на поўную моц не працягвалі адбывацца сацыяльна-тэктанічныя зрухі? Другое дыханне, другое творчае нараджэнне ахапіла і ператрэсла да самых асноў паэзію Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі. Іх бескампраміснае, самакрытычнае прамаўленне ў грамадзянскіх творах увачавідкі мяняла вектар эстэтычнай дзейнасці. Прыкоўвала ўвагу кардынальнае абнаўленне куляшоўскай паэмы («Эпічны свет Куляшова”). Для Арочкі-навукоўца адсланяўся прастор для аналізу. І не толькі. У яго творчыя задумы пачала ўжо асмялела стукацца самая спакусная для яго форма асэнсавання — паэма ў самых розных яе жанравых разнавіднасцях. Уяўленні запалоньвалі ўмоўныя формаўтварэнні з іх невычэрпнымі магчымасцямі скандэнсаванай шматзначнасці і абагульненасці мастацкага вобраза. Паэтам засвойваўся і абжываўся як бы новы тып эпічна-паэмнага мыслення, які аказаўся для яго не чужародным, а арганічна ўласцівым, надзвычай прыдатным для бачання і асэнсавання таго мацерыка, які гадаваў яго, агнём паласаваў яго маленства, падкошваў узлётнасць юнацтва. “Памяць зярнятаў” шукала расшыфроўкі. Цяжка прарасталі тыя апаленыя зярняты, пакуль станавіліся калоссем матчынага жыта, хлебам паэзіі (паэма “Матчына жыта”, 1976). “Бачу, як эпічны герой — бохан чорнага хлеба, — піша аўтар драматычнай паэмы “Курганне”, — з вогненнага печыва нашай хаты ідзе па бясконцым шляху надзей, каб уратаваць свет. Каб сваёю смерцю прадухіліць смерць”. І далей: “Я сустрэў яе, сястру Хатыні, на Магілёўшчыне — вёску Курганне. Уклаў у яе сімвалічнасць, ўзвёўшы да яе ўсё, што асабіста перажыў”.

Гэта не была эпізацыя на зададзеную тэму. Роздумная сустрэча з прывідам вогненнага паэта — гэта не адвольная прыдумка, не жартачкі. Драматычная паэма “Курганне” Міколы Арочкі — гэта інтуітыўна разгаданая трагедыя, якая немінуча ўжо вісела над роднай вёскай паэта, над Вецявічамі, што значылася ў акупацыйных планах спапялення, прычым на самы бліжэйшы час. Фактычна, паэт Мікола ўжо станавіўся попелам. Дарма ў начных пострахах ён вышукваў розныя схованкі ўратавання. Збавення не было. Партызанскія засады па ўскрайках вёскі не ўратавалі б. Партызаны перакалочвалі хаты ў пошуках пракорму, сагрэву. Але найбольшы страх так і застаўся на ўвесь акупацыйны час: немцы! Ім патрэбна была наша радзінная прастора: нас — каго ў зямлю, з попелам па ветры, каго — за Урал. Адборную рабсілу — на бручкавінную пахлёбку на чужацкіх землях ды падзямеллях-шахтах. Якое там збавенне? Курганне на Бацькаўшчыне разрасталася. Гэта было не першае перапляценне абставін, калі падлетак Мікола апынуўся на грані пагібелі (вогненны “кацёл”, партызанскі хутар, немінучае спаленне вёскі). У косці тройчы засядаў смяртэльны сполах. Паўтысячы год Бацькаўшчына не знала такой усёвынішчальнай навалы. Магчыма, калі глянуць у рэтраспекцыю, гэта была гітлераўская спроба рэваншу за Грунвальд. Уваскрэслы, па сутнасці, са спрадвечнага попелу, Мікола адчуў ліхаманкава-дрыготкую патрэбу балюча-роздумнай сустрэчы з вогненным прывідам паэта. З самім сабой, пакліканым з небыцця.

Мікола Арочка, аўтар неардынарных паэм, — бясспрэчна,

источник

Алег Лойка — паэт народна-слонімскі. Ён найбольш зразумелы нам, слонімцам. На Слонімшчыне яго ведаюць усе, нават тыя, хто ніколі ў жыцці не чытаў вершаў, хіба толькі ў школе. Тут у кожнай вёсцы ў яго ёсць сваякі і сябры. Пра лёс кожнага земляка Алег Антонавіч ведае ўсё, можа распавядаць суткамі цэлыя жыццёвыя гісторыі. І гэтыя гісторыі розныя: трагічныя, радасныя, шчаслівыя, смешныя. Паэма “Плач зямлі Слонімскай” — своеасаблівая гістарычная энцыклапедыя слонімскіх вёсак і яе жыхароў:

Асноўны раздзел кнігі “Плач зямлі” склалі вершы Алега Лойкі, які ён прысвяціў сваёй жонцы Ліліі, з якой пражыў усё жыццё. Нядаўна яе не стала:

Сапраўды, Алег Антонавіч вельмі перажывае страту свайго любага чалавека — жонкі Ліліі. На ёй трымалася ўся гаспадарка ў доме на Віленскай вуліцы ў Слоніме. Я часта там бываў і бываю цяпер. Дом Алега Лойкі стаіць у прыгожым месцы. Адразу за агародам цячэ Шчара. А над Шчараю растуць бярозы і вербы. Тут заўсёды майму земляку добра пісалася і пішацца. Пра Шчару Алег Лойка напісаў дзесяткі вершаў. І вобраз сваёй Ліліі ён параўнаў нават з Шчараю:

У другім вершы пра Шчару паэт прызнаецца:

А ў вершы “Тут, над Шчарай” Алег Лойка марыць:

(Зборнік “Неўміручасць”. Слонім, 2000. С.147).

Слонімшчыны прысутнічала ўжо ў першым зборніку паэта “На юначым шляху” (Мн., 1959). Вершы “Няхай славяцца”, “Дзед Ігнат”, “Ледзь скрыпнуў журавель”, “Бацькі”, “Юнак быў з-пад Слоніма родам” і іншыя з’яўляюцца доказам таго, што паэзія Алега Лойка ўжо тады, амаль паўстагоддзя назад, жывілася сокамі роднай зямлі, пачынала расці на ўрадлівай глебе народнай творчасці. І калі б ён больш нічога не напісаў, а толькі адну баладу “Юнак быў з-пад Слоніма родам”, гэтага хапіла б, каб майго земляка называць Паэтам з вялікай літары і друкаваць яго баладу ў розных хрэстаматыях. Дарэчы, балад, прысвечаных Слонімшчыне, у паэта шмат. Усе яны ўвайшлі ў зборнік “Балады вайны і міру” (Мн., 1988). Галоўная тэматычная аснова іх — асуджэнне вайны, насілля, сцвярджэнне гераізму, пачуццё Бацькаўшчыны і палымяная любоў да Слонімшчыны і яе гісторыі, а таксама да людзей. Гэта “Балада аб выратавальным”, “ Балада Дзеда Мароза”, “Балада пра Шчару”, “Балада шаснаццаці год”, “Балада пра неўзарваную гранату”. А “Баладу Сынковіцкай царквы” Алег Лойка прысвяціў нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863 года. У канцы 1862 года, едучы са Слоніма ў Ваўкавыск, Кастусь Каліноўскі раскідваў трэці нумар “Мужыцкай праўды”. Трапілі гэтыя нумары і да жыхароў Сынковіч (вёска знаходзіцца якраз па дарозе):

(Зборнік “Балады вайны і міру”. Мн., 1988. С.139).

У трыпціху “Роднае” (Выбраныя творы ў 2-х тамах. Мн., 1992. Т.2. С.336), Алег Лойка сказаў: “Мае першыя святло, прастор і любоў — Слонім”. Тут паэт на Татарскай вуліцы нарадзіўся, на Зялёнай вуліцы жыў, на Чырвонаармескай — хадзіў у першую беларускую школу. І пра ўсе гэтыя вуліцы ў паэта напісаны вершы:

На Чырвонаармейскай вуліцы (былой 3 Мая) да вайны ў невялікай хатцы жыў слынны беларускі паэт Гальяш Леўчык. Да яго ў 1939 годзе, едучы з Беластока ў Мінск, заязджаў Янка Купала. Ён, дарэчы, быў рэдактарам першай кніжкі Гальяша Леўчыка “Чыжык беларускі” (Вільня, 1912). Старыя сябры сустрэліся, паабедалі ў Першым беларускім рэстаране і Купала на сваім “шаўрале” паехаў па вуліцы Маставой на Мінск. Цяпер вуліца Маставая носіць імя Янкі Купалы. Алег Лойка так і назваў свой верш “На вуліцы Янкі Купалы ў Слоніме”. А пачынаецца ён радкамі, у якіх любоў да роднага горада шчыра асветлена памяццю пра вялікага паэта:

Гальяш Леўчык загінуў у 1944 годзе ў Варшаве. Разам з паэтам вайна знішчыла і яго варшаўскую кватэру і вялікі беларускі архіў, які ён збіраў усё сваё жыццё. Нібы працягам верша пра вуліцу Янкі Купалы ў Слоніме з’яўляецца верша Алега Лойкі “На Маршалкоўскай пад Аркадамі”. Ён прысвечаны былым слонімцам, цяпер — варшавякам, якія раз у месяц — у сераду — збіраюцца ў Варшаве на Маршалкоўскай вуліцы і ўспамінаюць Слонім.

Родны горад і слонімцы гняздзяцца ў кожным паэтычным зборніку Алега Лойкі. Напісаны дзесяткі вершаў-прысвячэнняў землякам: Анатолю Іверсу, Валянціну Таўлаю, Янку Саламевічу, Міколу Арочку, скульптару Івану Міско, старшыні калгаса Антону Дабрэнку, настаўнікам, аднакласнікам. Сам Слонім ва ўяўленні і выяве паэта ў кожным вершы заўсёды раствараецца ў прыродзе, зліваецца ў гістарычных і экалагічных усведамленнях паэта. Гэта вершы шчырыя, добрыя, запамінальныя А інакш ён пра родны горад і пісаць не ўмее:

(Зборнік “Пралескі ў акопах”. Мн., 1987. С.11).

Напярэдадні 100-годдзя (27 жніўня 2006 года) беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна дастаў з паліц свайго хатняга архіва цэлую папку яго пісем, выразак з газет, паштовак, лістоў з вершамі. Яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага мужнага, цярплівага, таленавітага і сціплага чалавека. Лісты Сяргей Міхайлавіч пісаў вялікія, шчырыя, сур’ёзныя. У пісьмах заўсёды мяне называў па-бацьку і на “вы”, а пры сустрэчах — на “ты” і проста па імені. На лістах абавязкова ставіў тры пячаткі: адна была з адваротным адрасам, на другой было напісана “Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн г. Мінск”, а на трэцяй —былі словы “Сяргей Новік-Пяюн”. Вось некалькі радкоў з яго пісем: “25-га лістапада 1943 года па даносе правакатара мяне арыштавалі гестапаўцы і асудзілі на смерць за антыфашысцкую дзейнасць. Са слонімскага музея, дзе я працаваў і жыў, рабаўнікі пазабіралі ўсе мае рэчы і ў тым ліку маю мандаліну. Чакаючы смерці ў адзіночцы слонімскага астрогу, я стварыў песню “Мандаліначка” і “запісаў” яе ў памяці…” (з пісьма ад 18 жніўня 1988 года); “Я некалькі разоў званіў у рэдакцыю тыднёвіка “Беларускае тэлебачанне і радыё”, каб звярталіся да чытачоў па-беларуску “добры дзень”, а не па-польску “дзень добры”! Па-беларуску спярша стаіць прыметнік, а пасля імя, а па-польску наадварот: спярша — імя, а пасля — прыметнік. А рэдакцыя, хоць абяцала выправіць памылку, працягвае далей яе друкаваць. Яшчэ пішуць “раніцой”, хаця па-беларуску трэба “раніцай”. Ужываюць польскае слова “мажліва” замест беларускага “магчыма”, “па крайняй меры” замест беларускага слова “прынамсі”. Шмат памылак робяць і тыя, што выкладаюць на філфаку, псуюць беларускую мову…” (з пісьма ад 20 лістапада 1988 года).

источник

Я лечу! Возношусь! Поднимаюсь под самые облака! Теперь я знаю, для чего живу на свете!

Карел Чапек. Семя одуванчика.


С.Чыгрын

Мне здаецца, што мой зямляк Алег Лойка меў вялікае шчасце, што нарадзіўся ён у Слоніме на беразе ракі Шчара. Пра свой родны горад і пра Шчару ён напісаў тысячы радкоў:

І я рады, што зразумеў:
З гэтай радасцю — не таіцца,
Што я шчасце вялікае меў
Па-над Шчараю нарадзіцца.

Упершыню са сваім знакамітым земляком я сустрэўся ў Мінску на філфаку ў 1980 годзе. Я, як і многія мае аднакурснікі, запісаліся да яго ў літаратурнае аб’яднанне “Узлёт”. Не часта адбываліся пасяджанні літаб’яднання, але калі яны былі, то праходзілі даволі цікава, весела, актыўна. І Алег Антонавіч нас адразу запамінаў, ведаў і шанаваў.

Да мяне старастай літаб’яднання была паэтка-студэнтка Ала Канапелька. А потым, калі Ала скончыла філфак, Алег Лойка прызначыў мяне. Хлопцы нават жартавалі: “Слонімцы літаратуру хочуць узяць пад свой кантроль”. Іншыя называлі мяне вядомым лойкіным радком “Юнак быў з-пад Слоніма родам…”. Тым не менш, ніхто за гэта ў крыўдзе не быў. Літаб’яднанне актыўна працавала, а ў 1985 годзе “узлётаўцы” выдалі свой чарговы паэтычны зборнік “Вусны”.

Быў 1984 год. На філфаку сустрэў мяне Алег Антонавіч і кажа: “На наступным тыдні будзе пасяджанне “Узлёту” напішы аб’яўку і вывесі на другім паверсе (мы тады вучыліся на Чырвонаармейскай вуліцы, 6). І я “выканаў” просьбу прафесара. Напісаў: “У такі дзень і час адбудзецца пасяджэння літаратурнага аб’яднання ”Узлёт”. Запрашаюцца паэты і празаікі, якія пішуць і думаюць па-беларуску”.

Вечарам да мяне ў пакой прыбягае вахцёр і кажа, што прафесар Лойка тэлефануе і хоча тэрмінова са мной пагутарыць. Я бягу на першы паверх, падымаю трубку і чую голас Алега Антонавіча: “Сяргей, калі ты пісаў гэтую аб’яву, чым ты думаў — галавой ці іншым месцам?”. “Галавой!”, — адказваю. “Не думаю, што галавой, — сказаў прафесар і паклаў трубку. Нічога не зразумеўшы, я пайшоў у свой пакой. Толькі потым я даведаўся, што Алега Антонавіча па змесце аб’явы выклікалі ў дэканат ці ў рэктарат і зрабілі заўвагу. А ён папярэдзіў мяне. Бо ў тыя 1980-я гады радок “запрашаюцца паэты і празаікі, якія пішуць і думаюць па-беларуску” “пах” нацыяналізмам. У апошнія гады жыцця, калі Алег Лойка жыў у Слоніме, я яму прыгадаў гэты студэнцкі факт. Алег Антонавіч сказаў: “Ей Богу, Сяргей, не памятаю…”.

У 1982 годзе прафесар Лойка выдаў у Маскве ў серыі “ЖЗЛ” кнігу “Янка Купала”. Гэта была першая кніга напісаная беларусам пра беларуса і выдадзеная ў вядомай расійскай серыі, якую заснаваў Максім Горкі яшчэ ў 1933 годзе. Пасля выхаду кнігі, у актавай зале філфака БДУ адбылася яе прэзентацыя. Зала была паўнюткая студэнтамі і выкладчыкамі. Прафесар Сцяпан Александровіч выступіў з вострай крытыкай кнігі, усе астатнія выступоўцы яе хвалілі і віншавалі Алега Антонавіча. Пазней я запытаўся ў свайго земляка: а чаму ваш сябра і калега так крытычна аднёсся да выдання кнігі? Алег Лойка адказаў: “Сцяпан Хусейнавіч хацеў у Маскве выдаць адначасова кнігу і пра Якуба Коласа. Але Маскве тэкст той кнігі не спадабаўся. Вось ён і зазлаваў”.

Прадмову да кнігі Алега Лойкі напісаў Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Прадмова была невялікая, але важкая. У ёй Іван Пятровіч адзначыў, што “кніга ёсць, — гістарычна дакладная, праўдзівая, шчырая”.

Супраць выдання кнігі Алега Лойкі пра Янку Купалу ў Маскве была і пляменніца Янкі Купалы Ядзвіга Юліянаўна Раманоўская. Па словах Алега Лойкі, у 1981 годзе яна паехала ў Маскву, завітала ў выдавецтва “Молодая гвардия” і прасіла, каб не выдавалі кнігу Алега Лойкі пра Янку Купалу. “Лойка, — казала Раманоўская, — кулак, памешчык, у яго было шмат зямлі на Слонімшчыне. А цяпер ён з’яўляецца членам польскай “Салідарнасці”. Кнігу такога чалавека ў Маскве выдаваць нельга”. Але кніга выйшла. Наклад яе тады быў 150 тысяч экземпляраў. Тым не менш, купіць у Беларусі кнігу было немагчыма. Толькі праз 16 гадоў Алег Лойка мне яе падпісаў у Слоніме: “Майму земляку і філфакаўцу Сяргею Чыгрыну, што Купалаўскімі сцежкамі крочыць. Поспехаў і шчасця! Алег Лойка, 1998 г.”.

Калі Алег Лойка жыў у Слоніме, я вельмі часта яго наведваў. З ім можна было гутарыць бясконца, гутарыць на ўсе тэмы. Мне здаецца, што побач з Алегам Антонавічам я скончыў два філалагічных факультэта. Неяк я спытаў у яго: а які ганарар вы атрымалі за маскоўскае выданне кнігі пра Янку Купалу? Алег Антонавіч сказаў: “Сорак тысяч савецкіх рублёў”. О, гэта былі вялікія грошы на той час! Калі груба іх перавясці ў даляры, то атрымаецца — больш за сорак тысяч амерыканскіх даляраў. “Я быў тады самым багатым беларускім пісьменнікам. Грошай нікому не шкадаваў: даваў ці пазычаў пісьменнікам, сябрам…”, — прызнаваўся Алег Антонавіч.

У Слоніме Алегу Лойку жылося цяжка, але пісалася лёгка. Хвароба яго даймала. Але, калі я да яго прызджаў, — ён радаваўся, ажываў, усміхаўся. Алег Антонавіч адказваў на ўсе мае пытанні. Найбольш я ў яго пытаўся пра Янку Купалу і Якуба Коласа. Гэта з яго вуснаў я даведаўся, што Янка Купала першы заўважыў і ацаніў талент Канстанцыі Буйло. Калі Купала быў рэдактарам “Нашай Нівы”, да яго ў кабінет часта заходзіла Канстанцыя. Дарэчы, яна была тры разы замужам, па пашпарту – значна маладзейшая, бо мяняла гады. Купала быў у яе закаханы і нават паэтку цалаваў. У 1914 годзе ў друкарні Марціна Кухты выйшаў яе першы паэтычны зборнік “Курганная кветка”, адрэдагаваны Янкам Купалам.

Алег Антонавіч пра Купалу і Коласа мог распавядаць гадзінамі. Ён казаў, што Янка Купала і Якуб Колас былі добрымі сябрамі. Хаця паміж імі здаралася рознае. Жонка Якуба Коласа – Марыя Дзьмітрыеўна была даволі багатай жанчынай, ідэальнай, інтэлігентнай мяшчанкай, вельмі выхаванай, хатняй, адданай мужу. Яна кахала Якуба Коласа. І Якуб Колас яе кахаў. Але падчас вайны, калі песняр апынуўся ў Ташкенце, ён моцна закахаўся ў перакладчыцу Сомаву з Санкт-Пецярбурга. Колас прысвяціў ёй цэлы цыкл вершаў “Ташкенцкая торба”. Гэты цыкл не апублікаваны да сённяшніх дзён. Толькі пару вершаў з гэтага цыкла трапілі ў друк…

Расказваў Алег Лойка і пра іншых беларускіх пісьменнікаў, прыгадваў вучоных, медыкаў, палітыкаў. І калі я сёння прыгадваю свайго Настаўніка, успамінаюцца яго радкі: “Думаў я — усё наперадзе, аказалася — ззаду”. На жаль.

Сяргей Чыгрын,
паэт, краязнаўца, загадчык літаратурнай часткі
Слонімскага драмтэатра

источник

У медыцынскіх навучальных установах Казані Уладыслаў Чаржынскі выкладаў латынь, нямецкую і рускую мовы. Пра гэта гавораць розныя загады і выпіскі з загадаў кіраўнікоў навучальных устаноў Казані. А знойдзеная характарыстыка на выкладчыка кафедры замежных моваў Казанскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута Чаржынскага Уладыслава Вікенцьевіча дае поўнае ўяўленне, што гэта быў за выкладчык і чалавек наогул: “Чаржынскі У.В., які працаваў выкладчыкам Казанскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута з 1 верасня 1933 года і вызвалены з працы 1 снежня 1947 года, як сумяшчальнік, у сувязі з яго асноўнай працай у Казанскім дзяржаўным стаматалагічным інстытуце, 1 верасня 1950 года быў зноў залічаны выкладчыкам Казанскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, дзе і працуе па сённяшні час. Тав. Чаржынскі У.В., кваліфікаваны, вопытны і дысцыплінаваны педагог, адносіцца з любоўю і стараннасцю да сваёй работы. Прымае актыўны ўдзел у метадычнай рабоце кафедры, выступаў на пасяджэннях кафедры з дакладамі па пытаннях методыкі выкладання моў. Чаржынскі У.В. сістэматычна займаецца павышэннем свайго ідэйна-палітычнага ўзроўню, актыўна ўдзельнічае ў занятках, якія арганізавалі для выкладчыкаў кафедры, хто самастойна вывучае гісторыю СССР. Пастаянна працуе над удасканаленнем сваёй вытворчай кваліфікацыі, прымае ўдзел у рабоце кафедры над складаннем дапаможнікаў па нямецкай мове для медыкаў. Сярод таварышаў па працы і студэнтаў тав. Чаржынскі У.В. карыстаецца заслужаным аўтарытэтам”.

Сярод выяўленых дакументаў ёсць і цікавая выпіска з загада № 91 рэктара Казанскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ад 19 мая 1967 года. У ёй гаворыцца, што ў “сувязі з 70-годдзем і 45- годдзем педагагічнай дзейнасці, з якіх 35 гадоў аддадзена падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў у Стаматалагічным і Медыцынскім інстытутах Казані, за бездакорную творчую працу, чулыя і прынцыповыя адносіны да студэнтаў старшаму выкладчыку У.В.Чаржынскаму аб’явіць падзяку з занясеннем у асабістую справу. Падстава: прапанова заг.кафедры К.Л.Раскіна. Рэктар інстытута — прафесар Х.Хамітаў”. Дарэчы, у той час у Казанскіх медыцынскіх навучальных установах працавала вельмі многа ураджэнцаў Беларусі, асабліва шмат было яўрэяў. Той самы Канэль Раскін быў родам з-пад Оршы.

У чэрвені 1971 года наш зямляк напісаў на імя рэктара заяву з просьбай “вызваліць ад займанай пасады ў сувязі з адыходам на пенсію”. Тым больш, што яму ўжо было 74 гады. Рэктар задаволіў просьбу Чаржынскага.

У Казані Уладыслаў Чаржынскі пражыў яшчэ тры гады. Яго не стала 2 красавіка 1974 года. Пахаваны ён на казаннскіх Арскіх могілках.

У лістападзе 1941 года Янка Купала прыехаў у Татарстан і пасяліўся разам з Уладыславай Францаўнай непадалёк ад Казані ў пасёлку Пячышчы ў дырэктара мельзавода І.Я.Наякшына. Тут ён жыў і час ад часу наведваў Казань, дзе спыняўся ў гасцініцы “Татарстан”. З Наякшынымі Купала шчыра сябраваў, яны разам нават сустракалі 1942 год на кватэры Юдзіных у г.Верхнім Услоне.

Янка Купала выступаў на мітынгах, па радыё, з дакладамі сярод беларускай і татарскай інтэлігенцыі, пісаў вершы і прадмовы. Заходзіў ён у госці і да сям’і Чаржынскіх. Дарэчы, жонкаю Уладыслава Чаржынскага была родная сястра Змітрака Бядулі — Рэня Плаўнік. У іх нарадзіліся дзеці — Вітаўт і Рагнеда. Нядаўна я адшукаў Рагнеду Чаржынскую-Маслоўскую, яна жыве ў Сочы.

З Уладыславам Чаржынскім Янка Купала ў Казані шмат гутарыў, яны вялі размовы пра вайну, пра 20-30-я гады і рэпрэсіі, а таксама пра літаратуру.

4 мая 1942 года Янка Купала зноў сустрэўся з сям’ёй Чаржынскіх, якая наведала яго ў Пячышчах. Песняр падараваў Чаржынскім сваю кнігу вершаў і паэм “От сердца”, што выйшла на рускай мове ў Маскве. На кнізе Купала напісаў “Дарагім Чаржынскім на памяць. Янка Купала. Пячышчы. 4.V.1942 г.”

18 чэрвеня Янка Купала пакінуў Татарстан і прыехаў у Маскву, дзе праз 10 дзён трагічна загінуў у гасцініцы «Масква».

источник

Алег Лойка (Алег Антонавіч Лойка) 1931-2008

Беларускі паэт, літаратуразнавец, крытык, перакладчык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар

Алег Антонавіч Лойка нарадзіўся 1 мая 1931 года ў горадзе Слоніме ў сям’і фельчара. У дзяцінстве часта даводзілася жыць то ў вёсцы Загалічы, дзе бацька на загуменні пабудаваў дом і дзе сям’я Лойкаў праводзіла шмат часу, то ў вёсцы Крывічы, дзе жыў дзед Цімох. Час, які праводзіў будучы пісьменнік у вёсках свайго дзяцінства, быў самы шчаслівы. Любоў да гэтых мілых сэрцу мясцін ён пранёс праз усё сваё жыццё і творчасць:
Вёскі беларускія мае вы,
Лёс, як слёзы, горкі і салодкі.
Цётак і дзядзькоў маіх сугрэвы –
Крывічы, Загалічы, Кракоткі.

Сям’я Лойкаў была музычная. Маці прыгожа спявала, іграла на балалайцы і гітары. Свой музычны талент яна перадала і сыну. Алег Антонавіч, як і маці, умеў іграць на балалайцы, гітары, акардэоне.

Восенню 1937 года Алег Лойка пайшоў у першы клас польскай школы. Хлопчык зусім не ведаў польскай мовы і месяц сядзеў за апошняй партай, нічога не разумеючы, што гаварылі на ўроку. На дапамогу прыйшла першая настаўніца.

Вучыўся выдатна. У яго памяці надоўга засталіся тыя светлыя ўражанні, калі на кастрычніцкія святы ў 1940 годзе ён атрымаў прэмію за выдатную вучобу – туфлі, а вясною 1941-га г. – балалайку-шасціструнку, пасля – кнігі.

22 чэрвеня 1941 года – пачатак Вялікай Айчыннай вайны – 0-гадовы хлопчык з малодшай сястрой сустрэлі ў вёсцы ў дзеда Цімоха. Вось і скончылася дзяцінства, безучасна абарванае вайной, трохгадовым акупацыйным рэжымам.

Тры няпоўныя зімы хадзіў у школу, што знаходзілася то на вуліцы Студэнцкай, то на іншых вуліцах, бо школы часта займалі пад шпіталі. Недасканаласць вучэбнага працэсу кампенсаваў чытаннем літаратуры з бацькавай бібліятэкі.

У школе, дзе вучыўся Алег Лойка, падтрымлівалася добрая польская традыцыя: да свят вучні пісалі вершы-віншаванкі. Пісаў іх і Алег. Так у падлетка з’явілася цікавасць да рыфмы.

Творчыя здольнасці сына заўважыла маці Марыя Іванаўна. Летам 1943 года яна завяла хлопчыка ў музей да кіраўніка літаратурнага гуртка С.М.Новіка-Пеюна. Праз некаторы час упершыню ў “Баранавіцкай газеце” быў надрукаваны верш 12-гадовага Алега Лойкі “Верасень”:

Шэрыя хмаркі неба закрылі,

Дробненькі дожджык імжыць.

Птушачкі ў вырай даўно адляцелі,

Спеў іх цяпер не звініць. (1943 г.)

Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў Алег Антонавіч самастойна падрыхтаваўся за курс няпоўнай сярэдняй школы і, прапусціўшы 2 класы, паступіў у 7 клас.

У 1948 годзе скончыў сярэднюю школу №1 і паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У студэнцкія гады таксама спрабаваў пісаць вершы. Сваім дэбютам Алег Антонавіч лічыў верш, які быў надрукаваны ў снежні 1953 года ў часопісе “Маладосць” (хоць гэта была не першая публікацыя).

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1953 годзе Алег Лойка паступіў ў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ, якую скончыў у 1956 годзе, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю на тэму “Адам Міцкевіч і беларуская літаратура”. З гэтага ж года застаўся працаваць ва ўніверсітэце выкладчыкам беларускай літаратуры. Пасля – дацэнт, доктар філалагічных навук (1969 г. – абарона доктарскай дысертацыі), прафесар (1971г.), загадчык кафедры БДУ (1985 г.), член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі (1989 г.), дэкан філалагічнага факультэта (1991 – 1996).

Алег Лойка спалучаў у сабе ўласцівасці выдатнага даследчыка літаратуры з паэтам-лірыкам. Вялікі ўклад унёс у педагогіку, навуку, літаратуру Беларусі.

У мастацкай літаратуры выступаў у многіх яе відах і жанрах: эпасе, лірыцы, прозе, дзіцячай літаратуры, мастацкім перакладзе, літаратурнай крытыцы, эсэістыцы, паэме, баладзе. Каля 30 паэтычных зборнікаў выйшлі ў свет з-пад пяра нашага земляка: “На юначым шляху” (1951), “Дарогі і летуценні” (1963), “Блакітнае азерца” (1965), “Каб не плакалі кані” (1967), “Калі ў дарозе ты” (1971), “Шчырасць” (1973), “Лінія жыцця” (1978), “Скрыжалі” (1981), “Няроўныя даты” (1983), “Грайна” (1986), “Пералескі ў акопах” (1987), “Балада вайны і міру” (1988) “Талая вясна” (1990), “Трэці золак” (1993), “Неўміручасць” (2000) і іншыя.

У кожным з гэтых зборнікаў ёсць вершы пра родную Слонімшчыну, бацькоўскі кут, чароўныя краявіды роднай прыроды.

Аўтар раманаў-эсэ пра Янку Купалу “Як агонь, як вада” (1984) і “Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае” (1990), аповесці Скарына на Градчанах (1990), лірычнага дэтэктыва “Кельты не ўміраюць” (2001), аўтабіяграфічнага выдання “Дрэва жыцця. Кніга аднаго лёсу” (2004).

Выступаў як крытык, літаратуразнавец. З’яўляецца аўтарам манаграфій “Адам Міцкевіч і беларуская літаратура” (1959), “Максім Багдановіч” (1966), “Новая зямля Якуба Коласа. Вытокі, веліч, хараство” (1961), літаратурна-крытычных артыкулаў “Паэзія і час” (1981), “ Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя” (1972), літаратурнай крытыкі “Галгофа. Кніга лёсаў” (2001).

Шмат працаваў у галіне мастацкага перакладу, валодаў польскай, нямецкай, французскай мовамі. У яго перакладзе выйшлі зборнікі паэзіі Поля Верлена “У мясцовым ззянні” (1974), І.В. Гётэ “Спатканне i ростань” (1981), Фрыдрыка Шылера “Улада песняспеву” (1997). Алег Лойка – аўтар перакладу “Анталогіі польскай паэзіі 20 стагоддзя” (2003) у двух тамах, анталогія нямецкай класічнай рамантычнай паэзіі 19 ст. “Маланкай жагнаныя” і іншых выданняў.

Творчыя здабыткі Алега Лойкі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі: Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, прэміяй БДУ імя У.І. Пічэты, ордэнам дружбы народаў (1981) і іншымі.

Памёр 19 лістапада 2008 года. Пахаваны ў Слоніме.

Па матэрыялам:

  1. Лойка Алег Антонавіч// Памяць. Слонімскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: БЕЛТА, 2004. – С. 647.
  2. Алег Лойка // Беларускія пісьменннікі (1917-1990) : даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі ; нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск.: Мастацкая літаратура, – С. 338 – 340.
  3. Лойка Алег Антонавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. У 5 т. – Мінск, 1986. – Т. 3. – С. 293.
  4. Саламевіч, І. У. Лойка Алег / І. У. Саламевіч // Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4: Лазарук – Перкін / Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; [пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш.]. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. – 521, [7] с.: партр. – С. 61.
  5. Алег Лойка // Анталогія беларускай паэзіі У 3 т. Т. 3 / [Рэдкал. Р. Барадулін і інш.; уклад. А. Мальдзіс і інш.; рэд. і аўтар прадм. Н. Гілевіч]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 621, [3] c.: іл. – С. 58-59.
  6. Чыгрын, С. Слонімскія падмуркі : гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы/ Сяргей Чыгрын. – Мінск : Кнігазбор, 2012. – С. 217- 219.
  7. Саламевіч, І. У. Лойка Алег Антонавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 339.
  8. Алейнік, Л. Ідэі і стыль Алега Лойкі / Л. Алейнік // Пясочны гадзіннік. – 2010. – Мінск: Літаратура і мастацтва. – С. 89 – 94.

источник

Каторы ўжо раз закаханы
Ў цябе я — дзесяты, соты.
Перахоплівае дыханне,
Як ты парушаеш самоту.

Променем сонца ласкавым,
Цёплым, як ён, і няўлоўным
Прыходзіш у сон светлай явай,
Яву — сном робіш чароўным.

З поля прыходзіш, сэрца
Пяе жаўруком нестрымана.
З бору прыходзіш, рвецца
Да сонца сасонкай з туману.

З лугу прыходзіш, вочы,
Як подых атавы надрэчнай, —

Пазірні, паглядзі, дарагая:
Ціха ў небе зара дагарае.

Хоць зязюля куе звонка ў гаі,
Дагарае зара, дагарае.

Золь, нягоды я перамагаю,
Бо на свеце ёсць ты, дарагая;

Можа, дзе хто каго больш кахае,
Ды не гэтак, як ты, дарагая;

Можа, дзе хто да зорак сягае,
Ты ярчэй, чым яны, дарагая;

А ці ёсць дзе туга больш тутая,
Чым мая па табе, дарагая?!

Клён за туманамі ціха растане,
Ясны твой воблік далеччу стане –
Што гэта творыцца толькі са мною.
Бліжай становішся ты – у растанні.

Як неспазананай, нябачанай госці,
Не пазнаю зноў, нібы ў маладосці,
І не ўяўляю бязмежнасці іншае
Ласкі, і шчырасці, і прыгажосці.

Імі да сэрца глыбінь прасвятлёны,
Змогла каўтаю скіпелую горыч,
Каб не вяртацца ніколі пад клёны

Заўсёды трошкі таямніцай
Была ты для мяне і ёсць:
Чагосьці светлага крыніцай,
Перад якім я – толькі госць.

Прывабнай зоркай з яркай высі
Сышла ў мае семнаццаць год.
Узяць пад ручку баючыся,
Цябе праводзіў да варот.

Ты мне і сёння – таямніца,
І, можа, шчасце ў тым і ёсць,
Каб не напіцца з той крыніцы,
Перад якой ты – вечны госць!

источник

Слонімшчына ў паэзіі Алега Лойкі

Бадай што ніхто з беларускіх паэтаў не прысвяціў столькі вершаў свайму роднаму гораду, бацькоўскаму кутку і землякам, як Алег Лойка. Нават Рыгор Барадулін разам з Еўдакіяй Лось і Пятрусём Броўкам не напісалі столькі паэтычных радкоў пра сваю Ушаччыну, сколькі Алег Лойка адзін пра слынны і старажытны Слонім і Слонімшчыну, з іх прыродай, працавітымі і мужнымі людзьмі, багатай гістарычнай спадчынай.

У 90-х гадах мінулага стагоддзя з-пад пяра паэта выйшлі тры паэмы і ўсе яны прысвечаныя Слонімшчыне. Драматызаваная паэма ў дзвюх дзеях “Развітанне з Радзімай” вяртае чытачоў у XVIII стагоддзе да польнага літоўскага пісара, а пасля гетмана Вялікага княства Літоўскага Міхала Казіміра Агінскага і яго пляменніка дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. У 1775 годзе Міхал Казімір Агінскі прыехаў у Слонім, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, заснаваў оперны тэатр і капэлу. Па яго ініцыятыве быў пабудаваны канал Агінскага. Гетман быў вельмі здольны музыкант і паэт. Выдаў “Гістарычныя і маральныя аповесці” (1782) і “Байкі і не-байкі”(1788). У Слоніме прайшло дзяцінства і яго пляменніка Міхала Клеафаса Агінскага:

(Зборнік “Задуменныя пералескі”. Мн.,1961.С.24).

Наогул, Алег Лойка да Агінскіх звяртаўся шмат разоў. Вязанку сваіх вершаў паэт прысвяціў чулліваму паланезу Агінскага “Развітанне з Радзімай”. Бо хто гэты музычны твор сёння не любіць?! Нават простыя гараджане і вяскоўцы:

(Зборнік “Ушанаванне”. Слонім, 2001.С.181).

У драматызаванай паэме “Развітанне з Радзімай” падзеі адбываюцца ў канцы 1763 года (дзея першая), калі амаль год польны літоўскі пісар Міхал Казімір Агінскі знаходзіўся ў Пецярбурзе, дабіваючыся прыхільнасці маладой царыцы Расеі Кацярыны II. У палац ён прывёў і балетную трупу са Слоніма. Натхнёна і віртуозна іграе Агінскі на скрыпцы, але адчувае холад адчужэння царатворцаў, якія хутка пакідаюць залу.

Другая дзея адбываецца ў 1794 годзе — пад Мацеявіцамі. На поле бітвы пасля паражэння паўстанцаў, што змагаліся пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, сустракаюцца героі. Паэт цікава апісаў дыялог двух Агінскіх. У гэтым дыялозе гучыць горыч паражэння, але і надзея на будучае. Хор славіць здзейснянае князем Міхалам Казімірам Агінскім:

(Зборнік “Ушанаванне”. С.303).

Другую сваю паэму Алег Лойка напісаў пра Жыровічы, яна мае назву “Посах душы”. Вёска Жыровічы знаходзіцца кіламетраў дзесяць ад Слоніма. Цяпер тут дзейнічаюць праваслаўныя духоўныя акадэмія і семінарыя. Але Жыровічы вядомы яшчэ тым, што тут у XVI стагоддзі быў заснаваны манастыр базыліян з цэрквамі і семінарыяй. І сёння Жыровічы — гэта беларуская праваслаўная Мекка. Сюды з усіх куткоў свету спяшаюцца вернікі, спяшаюцца да жыровіцкай святыні з комплексам храмавых і манастырскіх пабудоў, што захаваліся да нашых дзён. Жыровіцкая святыня цікава не толькі як унікальны праваслаўны рэлігійны асяродак, але і як помнік архітэктуры і гісторыі, як сімвал складанага і нялёгкага лёсу беларусаў. А побач з Жыровічамі — струменіць святая крыніца. Кожны, хто бывае ў Жыровічах, абавязкова набірае з сабою вады з гэтай крыніцы. Алег Лойка з крыніцы і пачынае сваю Жыровіцкую паэму:

источник

Да мяне старастай літаб’яднання была паэтка-студэнтка Ала Канапелька. А потым, калі Ала скончыла філфак, Алег Лойка прызначыў мяне. Хлопцы нават жартавалі: “Слонімцы літаратуру хочуць узяць пад свой кантроль”. Іншыя называлі мяне вядомым лойкіным радком “Юнак быў з-пад Слоніма родам…”. Тым не менш, ніхто за гэта ў крыўдзе не быў. Літаб’яднанне актыўна працавала, а ў 1985 годзе “узлётаўцы” выдалі свой чарговы паэтычны зборнік “Вусны”.

Быў 1984 год. На філфаку сустрэў мяне Алег Антонавіч і кажа: “На наступным тыдні будзе пасяджэнне “Узлёту” напішы аб’яўку і вывесі на другім паверсе (мы тады вучыліся на Чырвонаармейскай вуліцы, 6). І я “выканаў” просьбу прафесара. Напісаў: “У такі дзень і час адбудзецца пасяджэння літаратурнага аб’яднання ”Узлёт”. Запрашаюцца паэты і празаікі, якія пішуць і думаюць па-беларуску”.

Вечарам да мяне ў пакой інтэрната прыбягае вахцёр і кажа, што прафесар Лойка тэлефануе і хоча тэрмінова са мной пагутарыць. Я бягу на першы паверх, падымаю трубку і чую голас Алега Антонавіча: “Сяргей, калі ты пісаў гэтую аб’яву, чым ты думаў — галавой ці іншым месцам?”. “Галавой!”, — адказваю. “Не думаю, што галавой, — сказаў прафесар і паклаў трубку. Нічога не зразумеўшы, я пайшоў у свой пакой. Толькі потым я даведаўся, што Алега Антонавіча па змесце аб’явы выклікалі ў дэканат ці ў рэктарат і зрабілі заўвагу. А ён папярэдзіў мяне. Бо ў тыя 1980-я гады радок “запрашаюцца паэты і празаікі, якія пішуць і думаюць па-беларуску” “пах” нацыяналізмам. У апошнія гады жыцця, калі Алег Лойка жыў у Слоніме, я яму прыгадаў гэты студэнцкі факт. Алег Антонавіч сказаў: “Ей Богу, Сяргей, не памятаю…”.

У 1982 годзе прафесар Лойка выдаў у Маскве ў серыі “ЖЗЛ” кнігу “Янка Купала”. Гэта была першая кніга напісаная беларусам пра беларуса і выдадзеная ў вядомай расійскай серыі, якую заснаваў Максім Горкі яшчэ ў 1933 годзе. Пасля выхаду кнігі, у актавай зале філфака БДУ адбылася яе прэзентацыя. Зала была паўнюткая студэнтамі і выкладчыкамі. Прафесар Сцяпан Александровіч выступіў з вострай крытыкай кнігі, усе астатнія выступоўцы яе хвалілі і віншавалі Алега Антонавіча. Пазней я запытаўся ў свайго земляка: а чаму ваш сябра і калега так крытычна аднёсся да выдання кнігі? Алег Лойка адказаў: “Сцяпан Хусейнавіч хацеў у Маскве выдаць адначасова кнігу і пра Якуба Коласа. Але Маскве тэкст той кнігі не спадабаўся. Вось ён і зазлаваў”.

Прадмову да кнігі Алега Лойкі напісаў Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Прадмова была невялікая, але важкая. У ёй Іван Пятровіч адзначыў, што “кніга ёсць, — гістарычна дакладная, праўдзівая, шчырая”.

Супраць выдання кнігі Алега Лойкі пра Янку Купалу ў Маскве была і пляменніца Янкі Купалы Ядзвіга Юліянаўна Раманоўская. Па словах Алега Лойкі, у 1981 годзе яна паехала ў Маскву, завітала ў выдавецтва “Молодая гвардия” і прасіла, каб не выдавалі кнігу Алега Лойкі пра Янку Купалу. “Лойка, — казала Раманоўская, — кулак, памешчык, у яго было шмат зямлі на Слонімшчыне. А цяпер ён з’яўляецца членам польскай “Салідарнасці”. Кнігу такога чалавека ў Маскве выдаваць нельга”. Але кніга выйшла. Наклад яе тады быў 150 тысяч экземпляраў. Тым не менш, купіць у Беларусі кнігу было немагчыма. Толькі праз 16 гадоў Алег Лойка мне яе падпісаў у Слоніме: “Майму земляку і філфакаўцу Сяргею Чыгрыну, што Купалаўскімі сцежкамі крочыць. Поспехаў і шчасця! Алег Лойка, .”.

Калі Алег Лойка жыў у Слоніме, я вельмі часта яго наведваў. З ім можна было гутарыць бясконца, гутарыць на ўсе тэмы. Мне здаецца, што побач з Алегам Антонавічам я скончыў два філалагічных факультэта. Неяк я спытаў у яго: а які ганарар вы атрымалі за маскоўскае выданне кнігі пра Янку Купалу? Алег Антонавіч сказаў: “Сорак тысяч савецкіх рублёў”. О, гэта былі вялікія грошы на той час! Калі груба іх перавясці ў даляры, то атрымаецца — больш за сорак тысяч амерыканскіх даляраў. “Я быў тады самым багатым беларускім пісьменнікам. Грошай нікому не шкадаваў: даваў ці пазычаў

источник

Малышман